Падзяліцца:
7 Мая 2016
9 Мая на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, па традыцыі, пройдзе тэматычны радыёдзень "Дзень Перамогі".

Слухачоў чакаюць спецыяльныя выпускі перадач, прысвечаныя 71-й гадавіне перамогі савецкага народа над фашызмам. Іх галоўнымі героямі стануць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі бітваў за вызваленне Беларусі ад захопнікаў. На працягу ўсяго дня ў выпусках навін будуць гучаць прамыя ўключэнні са святочных пляцовак у сталіцы і рэгіёнах, рэпартажы аб правядзенні рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае!».

Галоўнай асаблівасцю радыёдня стане тэматычная праграма "Дзень Перамогі" з прамым рэпартажам са святочнага шэсця і ўскладання вянкоў да Манумента Перамогі ў Горадзе-героі Мінску.

Праграмы «Сямейнае радыё» (9.05, 16.30), «Адкрытая пляцоўка» (15.20) прысвечаны тэме патрыятычнага выхавання, госці радыёстудыі раскажуць пра тое, як захоўваецца ў нашы дні памяць пра подзвіг абаронцаў Айчыны.
А сустрэцца з непасрэднымі ўдзельнікамі баёў, пачуць іх успаміны і наказ сённяшняму пакаленню берагчы мір можна будзе ў публіцыстычнай перадачы «Эпізоды Вялікай вайны» (12.05).

У спецыяльных выпусках перадачы «Анталогія» (6.35, 7.37, 12.35, 17.05) прагучаць вершы і ўрыўкі з твораў класікаў беларускай літаратуры на ваенную тэматыку. Сярод іх - апавяданне Янкі Брыля «Пераправа» і ўрывак з кнігі Івана Мележа «Дарогі з усходу на захад». Слухачоў чакае прэм'ера радыёкампазіцыі «Мы прайшли праз пекла барацьбы» (16.00) ў выкананні народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч.

Праект «Тэатр Беларускага радыё» (22.05) ў рамках "Тыдня памяці" 9 мая прадставіць радыёспектакль «Жураўліны крык» па аднайменнай аповесці Васіля Быкава.

На працягу дня выйдуць і спецыяльныя выпускі музычных праграм «Радыёла» (8.15), "Песні ваенных гадоў" (6.40, 7.10, 7.42, 9.35, 11.30, 16.15), «Рэтра» (21.05).

У перадачах па заяўках «Армейская пошта» (12.40, 13.20) і "Вітаем, віншуем, жадаем!" (17.10. 18.05, 19.26) прагучаць віншаванні, адрасаваныя ветэранам вайны, аднапалчанам, працаўнікам тылу, а таксама іх родным і блізкім.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: