- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- День радио на выставке «СМІ ў Беларусі»
- Дзень радыё на выставе «СМІ ў Беларусі»
Сёння на выставе "СМІ ў Беларусі" пройдзе прэзентацыя радыёканалаў Белтэлерадыёкампаніі. «Дзень радыё» стартуе ў 15:30.
Спачатку свае праграмы прадставяць вядучыя Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Затым пройдуць прэзентацыі радыёстанцый «Радыус-FM», «Беларусь», «Сталіца» і «Культура».
Наведвальнікі выставы змогуць прыняць удзел у інтэрактыўных гульнях і віктарынах і атрымаць прызы.
Форум «СМІ ў Беларусі» праходзіць у выставачным цэнтры «Белэкспа» на праспекце Пераможцаў, 14.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: