Пачынаючы з 1949 года, у календары 1-ае чэрвеня адзначана як Міжнародны дзень аховы дзяцей. У нашай краіне традацыйна ў гэты дзень ладзяцца шматлікія мерапрыемствы - інфармацыйныя гадзіны ў школах, конкурсы, выставы, інтэрактывы, воркшопы для бацькоў і настаўнікаў. Нажаль, сёлета свае карэктывы ўнёс каранавірус. Аднак гэта не перашкодзіла арганізаваць нямала цікавых актыўнасцей. Так, Дзіцячы фонд ААН літаральна па гадзінах спланаваў дзень беларускіх падлеткаў у анлайн-фармаце. Прадстаўнік ЮНІСЭФ ў нашай краіне доктар Рашэд Мустава Сарвар падзяліўся.
“Международный день защиты детей – один из ключевых праздников, который ЮНИСЕФ всегда отмечает масштабно. Сегодня проходили мероприятия на любой вкус с самого утра: викторины по программной деятельности ЮНИСЕФ, танцевальный флешмоб наших волонтёров, поздравительные речи от наших друзей и партнеров”.
#Разамздзецьмі – ток-шоу, якое стала адной з цэнтральных падзей. У ім прынялі ўдзел таленавітыя падлеткі з усёй краіны, для якіх актыўная грамадзянская пазіцыя – не проста словы. Кансультант ЮНІСЭФ па сувязям з грамадскасцю і арганізацыі мерапрыемстваў Кацярына Нігярыш падкрэсліла.
“Совершенно уникальный формат от подростков и для подростков, от детей и для детей. В котором молодые люди получают возможность говорить о тех темах, которые их интересуют и то, что их волнует”.
Абмяркоўваліся пытанні з розных сфер жыцця. Але ўсе яны непасрэдна звязаны з дзецьмі. Так, адным з спікераў стала Лізавета Валуева з Баранавічаў. Разам з сябрамі яна распрацавала так званы “air-space”. Гэта комната, дзе падлеткі не будуць адчуваць псіхалагічнага націску. Лізавета адзначыла, гэты праект створаны, перш за ўсё, для тых, хто сустрэўся з булінгам.
“Мы с командой подумали: как мы можем создать безопасное пространство для подростков. И мы пришли к заключению, что хотим организовать комнату, где будут собираться дети (совершенно разные), будет педагог-психолог, который будет с ними работать, оказывать психологическую поддержку. Конечно же дети смогут хорошо провести там время”.
Дыскусійная пляцоўка працавала дзве гадзіны. За гэты час падлеткі паспелі абмеркаваць валанцёрства, устойлівае развіццё, інклюзію і недыскрымінацыю. З апошняй у прамы анлайн-эфір завітала актывістка ініцыятывы “Маладыя людзі+” Ірына Шкода. Гэтая арганізацыя аб’ядноўвае людзей, якія жывуць з ВІЧ, а таксама тых, каму неабыякава гэтая праблема.
“Я говорила о стигме дискриминации, с которой сталкиваются подростки, живущие с ВИЧ и их близкие, в нашем обществе. И о том, как мы с этим боремся и что мы делаем. Эта тема очень мало обсуждаемая, даже в сравнении с другими уязвимыми группами. До нас в нашей стране не существовало ни одного именно молодёжного объединения, которое представляло именно голос молодёжи и подростков, живущих с ВИЧ. Организация «Люди+» пока что единственная в нашей стране, которая занимается этим вопросом”.
Сёння ўвечары ўсіх жадаючых чакае працяг святкавання Міжнароднага дня аховы дзяцей. У анлайн-фармаце будзе арганізаваны чатырохгадзінны музычны марафон. Завершыца святкаванне традыцыйнай акцыяй Go Blue: калі гарадскія будынкі падсвятляюцца блакітным колерам, што сімвалізуе салідарнасць з рухам за правы дзяцей.
Аўтар: Яраслаў Даніленка