Падзяліцца:
Депутат: Беларусь – последовательный сторонник многовекторной политики сотрудничества
4 лістапада 2021
Депутат: Беларусь – последовательный сторонник многовекторной политики сотрудничества

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прымаюць удзел у восеньскім пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў рэжыме відэаканферэнцсувязі. Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Іван МАМАЙКА прыняў удзел у Міжземнаморскім форуме.

Як адзначыў парламентарый, Беларусь – паслядоўны прыхільнік шматвектарнай палітыкі супрацоўніцтва: «Мы заўсёды выступалі і выступаем за бяспеку на кантыненце. Мы заўсёды падтрымлівалі палітыку міралюбнасці. На жаль, апошнім часам ёсць пэўныя нюансы, у тым ліку і ў такой паважанай арганізацыі як ПА АБСЕ. Гэта меркаванне не толькі Рэспублікі Беларусь».

Парламентарый нагадаў таксама аб выпадку, які адбыўся на папярэдняй сесіі.

«Палітыка падвойных стандартаў, на жаль, прыводзіць да пэўнага напружання. На папярэдняй сесіі кіраўнік нашай дэлегацыі не змог прыняць удзел непасрэдна, у сувязі з тым, што яму не выдалі візу. Гэта само па сабе далёка не лепшым чынам характарызуе сітуацыю, якая склалася».

Як адзначыў Іван Мамайка, пазіцыя Беларусі нязменная.

«Мы падтрымліваем тую канцэпцыю, якая ў свой час была агучана кіраўніком нашай дзяржавы ў арганізацыі Аб'яднаных Нацый: сярэднія і малыя дзяржавы маюць права прымаць такі ж удзел у гарантаванні бяспекі, як і геапалітычныя лідары», - падкрэсліў дэпутат.

Напрыканцы член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Іван Мамайка адзначыў: «Наша асноўная задача – забяспечыць мір і спакой на кантыненце. Ёсць пэўная зацікаўленасць у выслухванні пазіцыі беларускага боку. Важна і трэба прымаць удзел, пазначаць сваю пазіцыю, сваё меркаванне. Безумоўна, частка аўдыторыі гэта заўсёды чуе».

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: