
Віцэ-прэм'ер Васіль Жарко вылучыў прапанову вярнуцца да 5-бальнай сістэмы ацэнкі ведаў. Прагучала адпаведная прапанова падчас рабочай сустрэчы прэзідэнта з віцэ-прэм'ерам і міністрам адукацыі. Аляксандр Лукашэнка, выслухаўшы прапанову, падкрэсліў, што гэтае пытанне, перш чым прымаць якое-небудзь рашэнне, неабходна вельмі добра абмеркаваць.
Беларускае радыё прысвяціла апытанне тэме: Вы за 5-бальную або дзесяцібальную сістэму ацэнкі ведаў у школе.