- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Дирижер Национального академического Большого театра оперы и балета Республики Беларусь Андрей Галанов сегодня станет гостем "Белорусской коллекции"
- Дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Андрэй Галанаў сёння стане госцем “Беларускай калекцыі”
У 1993 годзе ён, студэнт чацвёртага курса факультэта оперна-сімфанічнага дырыжыравання, быў запрошаны ў тэатр у якасці асістэнта. Ішла пастаноўка “Іаланты”, і наўрад ці малады дырыжор мог падумаць, што менавіта яму давераць адкрыць гэтым спектаклем сезон 1993-94. Прайшло больш за 20 гадоў, а Андрэй Галанаў па-ранейшаму застаецца верным гэтай сцэне, нягледзячы на актыўнае супрацоўніцтва з беларускімі, расійскімі, італьянскімі, японскімі і французскімі аркестрамі. На творчым рахунку маэстра дзясяткі пастановак і прэм'ер. Адзначаны яго талент і на самым высокім дзяржаўным узроўні. Літаральна тыдзень таму Андрэю Галанаву, лаўрэату Нацыянальнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”, прысуджана яшчэ адна высокая дзяржаўная ўзнагарода – Медаль Францыска Скарыны.
Пачатак праграмы ў 21:30.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: