
«Не перашкаджаць птушкам – гэта той мінімум, які можа зрабіць кожны чалавек ім на карысць» – лічыць прадстаўнік Грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Вікторыя Церашонак. Колькі ў Беларусі і ў прыватнасці, у Мінску відаў птушак? Што плануецца ў Міжнародны дзень птушак? Як прайшла акцыя «Жывая вясна»? Ці цікавіць «птушыная» тэма моладзь? Дзе ўбачыць птушку 2017 году – чубатага жаўрука? Як паступіць з птушанём-злёткам? Госця вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» Алены Вахрамеевай і Дзмітрыя Рубашнага ведае, ці сапраўды птушкі з'яўляюцца «індыкатарамі» прыходу вясны і чым фотабёрдзінг гуманней за фотапаляванне!