Сёння няма важней справы ў Магілёўскім раёне, чым сяўба яравых культур. Усе ўдзельнікі пасяўной спадзяюцца на добры ўраджай. З пацяпленнем выхаднымі ёсць магчымасць паскорыць тэмпы і наблізіцца да фінішу. У позняй групе мэтава павялічылі плошчу пад кукурузу. У сельгасфіліяле «Вендараж» «Магілёўэнерга» адабралі беларускія гібрыды і разлічваюць закрыць поўнасцю ўласныя патрэбы ў кармах. Пра амбіцыйныя планы аграрыяў і якасную сяўбу падрабязнасці ў праграме «Свая зямля».
У другой частцы праграмы аўтар Святлана Башылава запрашае пазнаёміцца з валанцёрамі Слуцкага раёна. Пасля вучобы ці асноўнай работы актывісты БРСМ выконваюць заказы пажылых грамадзян. Работа не спыняецца і выхаднымі. Якія маршруты прыносяць радасць і якую статыстыку папаўняюць адзінокія састарэлыя?
«Свая зямля» – 25 красавіка ў 6-20 (паўтор у 23-00).

