- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Дом, бяспечны дом!» – «Актуальны мікрафон» (відэа+аўдыё)
- «Дом, бяспечны дом!» – «Актуальны мікрафон» (відэа+аўдыё)

Міжнародны дзень памяньшэння небяспекі стыхійных бедстваў адначаецца на гэтым тыдні, а такія прыродныя з'явы штогод закранаюць лёсы мільёнаў людзей па ўсім свеце і пагражаюць бяспецы грамадства. Сёлета лозунг гэтага дня – «Дом, бяспечны дом!» Урон ад стыхійных бедстваў і катастроф, звязаных са змяненнем клімату, быў рэкордным у 2017 годзе і склаў $320 млрд., а у 2016 годзе больш чым 24 мільёны чалавек былі вымушаны пакінуць свае дамы з-за стыхійных бедстваў...
Як мы адаптуем сваё жыллё да змяненняў клімату і прыродных катаклізмаў?
Прадстаўнікі праекта ПРААН/ГЭФ «Падтрымка зялёнага горадабудаўніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі» Ірына Усава і Вера Сысоева, а таксама каардынатар праектаў па энергіі і клімаце міжнароднага грамадскага аб'яднання «Экапартнёрства» Наталля Андрэенка — госці вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» Алены Вахрамеевай і Вольгі Сямашка.
https://www.youtube.com/watch?v=uxaKtz1_Y2Q&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: