- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Дом, дзе жыве гісторыя. Беларускаму дзяржаўнаму музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – 75! – «Эпізоды Вялікай вайны», 20.10.2019 (аўдыё)
- Дом, дзе жыве гісторыя. Беларускаму дзяржаўнаму музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – 75! – «Эпізоды Вялікай вайны», 20.10.2019 (аўдыё)

22 кастрычніка 1944 года ў разбураным вайной Мінску, у адным з нямногіх ацалелых будынкаў – Доме прафсаюзаў на плошчы Свабоды – ён упершыню адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў. Беларусь стала першай у свеце краінай, дзе з’явіўся такі музей.
А яшчэ раней, летам 1942 года, было прынята рашэнне аб стварэнні рэспубліканскай камісіі па збору дакументаў і матэрыялаў для музея. Яшчэ ішла вайна, а ў людзей ужо жыла моцная і непахісная вера ў Перамогу!
У спецыяльным выпуску праграмы «Эпізоды Вялікай вайны» узгадаем найбольш яркія старонкі гісторыі музея, паслухаем тых, для каго праца тут стала іх жыццём. Пастараемся хаця б на колькі хвілін апынуцца ў яго залах, пазнаёміцца з некаторымі цікавымі паступленнямі, а таксама зазірнуць і да дырэктара музея.
Праграма за 20 кастрычніка ў 16-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: