Падзяліцца:
Донар – ад слова дарыць! – «Здароўе», 16.06.2018 (аўдыё)
18 чэрвеня 2018
Донар – ад слова дарыць! – «Здароўе», 16.06.2018 (аўдыё) Нягледзячы на рэвалюцыйныя дасягненні ў медыцыне, кроў і яе кампаненты застаюцца практычна незаменнымі рэсурсамі; каля 100 тысяч беларусаў калі-небудзь здавалі кроў ці яе кампаненты. Увогуле, донар – ад слова дарыць, а донарства – патрэбная і ганарова справа. Дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Фёдар Карпенка – першы госць вядучай праграмы «Здароўе» Ліліі Бялецкай. Бадай, самай карыснай у свеце лічыцца так званая міжземнаморсая дыета, таму, што ў ёй збалансаваны набор прадуктаў – шмат свежай гародніны, аліўкавы алей… Шэф-повар аднаго з італьянскіх рэстаранаў у Мінску Андрэй Рэзнікаў прапануе радыёслухачам некалькі летніх рэцэптаў у рубрыцы «Карысны сняданак». Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: