
Цырк прыцягвае да сябе ва ўсіх куточках планеты як дзяцей, так і дарослых, бо цырк – гэта радасць, весялосць, жарты, смех, неверагодныя трукі і самае дасканалае майстэрства артыстаў. Гэта ж, безумоўна, тычыцца і нашага – Беларускага дзяржаўнага цырка. Кожнае прадстаўленне – па-свойму ўнікальнае і цікавае, а афішы стракацяць яркімі імёнамі, незвычайнымі праграмамі на любы густ. Госць праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам – дырэктар Беларускага дзяржаўнага цырка Уладзімір Шабан.
Пачатак сустрэчы – 23 снежня ў 13-15.