Падзяліцца:
Дырыжор Вільгельм Кайтэль: «Гэта я прапанаваў Rammstein папрацаваць з хорам і аркестрам Белтэлерадыёкампаніі»
21 Верасня 2018
Дырыжор Вільгельм Кайтэль: «Гэта я прапанаваў Rammstein папрацаваць з хорам і аркестрам Белтэлерадыёкампаніі» Дырыжор Вільгельм Кайтэль: «Гэта я прапанаваў Rammstein папрацаваць з хорам і аркестрам Белтэлерадыёкампаніі» На тыдні інтэрнэт узарвала навіна: культавы нямецкі гурт Rammstein запісвае ў Мінску матэрыял для новага альбому! Інфармацыю пацвердзілі самі музыканты на сваёй старонцы ў Facebook. Гітарыст Rammstein Пауль Ландэрс завітаў да нас, у Дом радыё на Чырвоную, 4 – тут і праходзілі запісы хору і аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Сумесная работа атрымалася дзякуючы нямецкаму імпрэсарыё і дырыжору Вільгельму Кайтэлю. Цеснае творчае супрацоўніцтва звязвае яго з Мінскам ажно з 1994 года. Апошнія сем гадоў маэстра плённа супрацоўнічае з Белтэлерадыёкампаніяй. Мы патэлефанавалі Вільгельму Кайтэлю ў Ніцу, дзе ён зараз знаходзіцца на гастролях. «Калі мне патэлефанаваў аранжыроўшчык Rammstein і падзяліўся думкай, што група жадае запісаць новы дыск з удзелам беларускага аркестра, мая першая ідэя была - зрабіць гэта з аркестрам і хорам Белтэлерадыёкампаніі. Раней я шмат супрацоўнічаў з гэтымі калектывамі і выдатна знаёмы са студыяй, з яе патэнцыялам. Таму адразу стала зразумела, з кім і дзе мы будзем гэта рабіць. Самы значны плюс: у гэтых калектываў гараць вочы, яны ўважліва адносяцца да любога праекта і няма неабходнасці траціць шмат энергіі і сіл, каб яны ігралі добра і матывавана. Яны зацікаўлены ў тым, што яны робяць. Яны высокапрафесійныя ў тым, як яны іграюць. Таму з імі лёгка прыйсці да сумеснага жаданага выніку», - расказаў нам Вільгельм Кайтэль.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: