- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Дзіця – самы сумленны крытык! – «Нясумны перапынак» (відэа + аўдыё)
- Дзіця – самы сумленны крытык! – «Нясумны перапынак» (відэа + аўдыё)

«Для дзяцей пісаць прыемней, бо ад іх рэакцыі атрымліваеш больш задавальнення, чым ад рэакцыі дарослых» – прызнаецца мастацкі кіраўнік і рэжысёр Рускага Дзіцячага Тэатра Мікіта Рулёў. Яго дапаўняе дырэктар тэатра Алена Карэліна: «Дзеці не хлусяць. Калі ім не спадабаецца – яны адразу пра гэта скажуць».
Дзе і як ствараюцца п'есы і жарты, якія будуць цікавыя і дзецям, і дарослым? Ці пішуцца ролі для адпаведных акцёраў? Што прапануе тэатральная афіша сёння? Як у тэатры размеркаваны кіруючыя і творчыя абавязкі? Госці вядучых «Нясумнага перапынку» Яны Хадоска і Андрэя Сініцы распавялі, ці ходзяць у тэатры самі і чаму «ля руля» павінен быць чалавек, які улюбёны ў тэатр і разбіраецца ў ім. І вядома ж, разыгралі запрашальныя білеты!
https://www.youtube.com/watch?v=8_WS6zvZ88c&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: