Падзяліцца:
Дзівосная прастора Валянціны Бабко-Аляшкевіч – «Галерэя», 10.06.2018
8 чэрвеня 2018
Дзівосная прастора Валянціны Бабко-Аляшкевіч – «Галерэя», 10.06.2018 Валянціна нарадзілася і вырасла ў вёсцы Радкава Салігорскага раёна; скончыўшы медвучылішча, вярнулася на радзіму, працавала фельчарам, а зараз змяніла гарадскую салігорскую кватэру на вясковы дом у Радкава. Разам з мужам яны стварылі наўкол дзівосную прастору! Тут ёсць бліжні сад і дальні, а каля дома прыгожыя кветкавыя кампазіцыі, аркі, камяні і заморскія туі, дэкаратыўныя дрэўцы і кусты... Яна піша вершы, апавяданні, выдае кніжкі, няхай сабе і невялікім тыражом, і іх ужо за 20! Споведзямі пра любоў да сваёй малой радзімы Валянцінай Бабко-Аляшкевіч падзеліцца з радыёслухачамі – сустрэча адбудзецца 10 чэрвеня ў 11-00, у праграме «Галерэя» з вядучай Валянцінай Стэльмах, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: