Падзяліцца:
Дзень жанчын на Беларускім радыё!
7 сакавіка 2018
Дзень жанчын на Беларускім радыё! 8 сакавіка Першы нацыянальны канал Беларускага радыё правядзе інтэрактыўную эфірную акцыю «Дзень жанчын». Галоўнымі гераінямі радыёэфіру стануць шматдзетныя маці, жанчыны, адзначаныя высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, ваеннаслужачыя, спартсменкі, якія адстойваюць гонар краіны на буйнейшых сусветных спартыўных арэнах… На канале прагучаць тэматычныя выпускі праграм «Радыёблог», «Сямейная праграма» і «Творчы вечар». Шчырыя віншаванні гераіням свята можна будзе накіраваць онлайн падчас прамых эфіраў праграм «Настрой!» і «Вітаем, віншуем, жадаем!» На працягу ўсяго дня на нашых хвалях будуць гучаць любімыя мелодыі і лірычныя творы, прысвечаныя найпрыгажэйшай палове чалавецтва.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: