Выязное пасяджэнне Савета ПА АДКБ пройдзе сёння ў Ерэване. У ім прыме ўдзел і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Палітолаг Аляксей ДЗЕРМАНТ пракаменціраваў у эфіры Беларускага радыё ролю АДКБ сёння.
«Яна ўзмацняецца, таму што растуць пагрозы і рызыкі. Мы бачылі рэакцыю саюзнікаў на сітуацыю ў Казахстане – арганізацыя дзейнічае эфектыўна. Зараз надыходзіць вельмі складаны час, па сутнасці блокавае супрацьстаянне. Вядома, роля АДКБ будзе ўзрастаць. Думаю, у арганізацыі будуць з'яўляцца новыя функцыі, яна будзе сябе па-новаму праяўляць. На мой погляд, у свеце, які ўжо наступіў – інструменты калектыўнай бяспекі будуць вельмі запатрабаваныя і неабходныя, перш за ўсё, для абароны незалежнасці і суверэнітэту нашых краін».
«Не толькі НАТА. У нас, на заходнім флангу, напэўна, гэта больш за ўсё актуальна. Мы мяжуем з гэтым блокам. Але ж ёсць і іншыя краіны, напрыклад, у Арменіі праблемы і выклікі звязаныя з Блізкім Усходам, з Турцыяй... Яшчэ і цэнтральнаазіяцкі кірунак, Афганістан, дзе таксама прысутнічаюць і тэрарысты, і наркатычныя сеткі. Таму АДКБ на пакет пагроз і рэагуе. Я думаю, гэтая "комплекснасць" і з'яўляецца адметнай рысай арганізацыі».
«Мы непазбежна будзем інтэгравацца ў плане юрыдычным. Многія пагрозы, выклікі і меры рэагавання на іх, вядома, павінны быць прапісаны ў законе і павінны мець нейкую адну роўніцу. Гэтая праца вядзецца. Мы бачым, як на сустрэчах Прэзідэнты гэтыя рэчы прагаворваюць. І Беларусь вельмі актыўна выступае ў якасці такога інтэгратара і падымае пытанні, звязаныя з юрыдычным замацаваннем блокавага статусу».
Больш цікавага ў нашым тг-канале: https://t.me/belradio_1