Вядомы эстрадны спявак Дзмітрый Калдун з задавальненнем падтрымлівае акцыю Беларускага радыё «Творчасць у імя будучыні». Ён адзначыў: «Мы – моцныя людзі, і я ўпэўнены, годна пераадолеем гэтую бяду. Усё будзе добра!» Пачатак сустрэчы з Дзмітрыем Калдуном у праграме «Настрой!» з вядучымі Янай Хадоска і Андрэем Сініцам – 24 красавіка ў 14-15.