«Дзякуй сёння мы кажам ўсім медыкам, якія знаходзяцца на перадавой і змагаюцца за нашы жыцці ў гэты няпросты час. А мы будзем дарыць сваю творчасць людзям, несці дабро, пазітыў і ўсяляць ўпэўненасць у заўтрашнім дні!»
Так кажуць госці праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам, удзельнікі акцыі Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё «Творчасць у імя будучыні» – шоўмэн Яўген Крыжаноўскі, кампазітар Алег Елісеенкаў і эстрадная спявачка Святлана Яфімчык.
Сустракаем гасцей 22 мая з 13-15 да 15-00.