
«Усё лепшае, што я напісаў, я напісаў для дзяцей» – сцвярджае пісьменнік і рэдактар дзіцячых часопісаў Уладзімір Ліпскі. Ці шмат у нас таленавітых дзяцей і як яны ставяцца да роднай мовы? Хто даў жыццё часопісам «Вясёлка» і «Буся», як удалося зберагчы выданні і хто сёння стварае іх? Што дапамагае зацікавіць дзяцей паэзіяй, прозай і жывапісам? Якія ў творчага калектыва ёсць цікавыя задумкі і што з іх рэалізуецца зараз? Вядучыя праграмы «Нясумны перапынак» Аліна Страшкевіч і Віктар Шулешка пазналі ад госця, у чым сакрэт яго бадзёрасці духу і маладосці.
https://www.youtube.com/watch?v=aEC_N1ETFdc&feature=youtu.be