Падзяліцца:
Дзяржаўная бязвыплатная субсідыя ў дапамогу беспрацоўным – «Свая зямля», 1.05.2020 (відэаанонс)
30 красавіка 2020
Дзяржаўная бязвыплатная субсідыя ў дапамогу беспрацоўным – «Свая зямля», 1.05.2020 (відэаанонс)

Беспрацоўныя Горацкага раёна ахвотна змяняюць свой статус. Дзякуючы дзяржаўнай фінансавай падтрымцы, ідуць у прадпрымальнікі. Раённая служба занятасці прапануе спецыяльныя курсы для вывучэння бухгалтарскага ўліку і выплаты падаткаў. Высокакваліфікаваныя выкладчыкі Магілёўскага курсавога камбіната дапамагаюць напісаць бізнес-план і вызначыцца са спецыялізацыяй. У Горацкім райвыканкаме з першага разу паспяхова яго абараніць удалося Алене Аханьковай. Узяла ў арэнду адно з памяшканняў былога камбіната бытавога абслугоўвання і адкрыла магазін для нованароджаных.

Ці эфектыўная дзяржаўная бязвыплатная субсідыя на старце? Якія перспектывы развіцця прадпрымальніцтва ў глыбінцы?

Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 1 мая ў 6-20 (паўтор у 23-00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: