15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму – такі памер бязвыплатнай субсідыі прадастаўляе дзяржава сельскім прадпрымальнікам. Каб атрымаць фінансавую падтрымку, неабходна ў мясцовы райвыканкам прадаставіць адпаведныя дакументы. Сярод якіх галоўны – бізнес-план. У Навагрудскім раёне апошнім часам беспрацоўныя актыўна змяняюць свой статус. За кошт дзяржавы бясплатна праходзяць курсы падрыхтоўкі, дзе вучаць асновам прадпрымальніцкай дзейнасці і дапамагаюць канчаткова вызначыцца са спецыялізацыяй. Пасля чаго, як правіла, паспяхова абараняюць свой праект і развіваюць бізнес. Большасць ідзе ў сферу паслуг.
Ці прыносіць гэта даход? Якія памылкі нельга дапускаць? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» – 22 мая ў 6.25 (паўтор у 23.00).

