- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Дзённікі і запісы» Рыгора Барадуліна ў «Творчым вечары» з Галінай Шаблінскай, 21.02.2019 (аўдыё)
- «Дзённікі і запісы» Рыгора Барадуліна ў «Творчым вечары» з Галінай Шаблінскай, 21.02.2019 (аўдыё)

24 лютага – дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, а яшчэ сёлета роўна 60 гадоў, як выйшаў яго першы зборнік паэзіі “Маладзік над стэпам” і пяць гадоў з таго сумнага дня, калі душа паэта выправілася ў высокія нябёсы, пакінуўшы нам жаль і шкадаванне. Засталася унікальная спадчына паэта – яго непараўнаная паэзія, а таксама шмат мемуарных запісаў. У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў чарговы 5-ы выпуск “Дзённікаў і запісаў” Рыгора Барадуліна, які ахоплівае перыяд яго жыцця з 1989-га па 1991-ы гады.
Пра гэты ўнікальны выдавецкі праект, што выходзіць з 2015 года і задума якога ўзнікла яшчэ пры жыцці Рыгора Іванавіча, які дае магчымасць лепш зразумець глыбіню таленту Барадуліна, яго неардынарную асобу і тую ролю, што належыць народнаму паэту ў беларускай літаратуры, і пойдзе гутарка ў літаратурным “Творчым вечары”. Госця студыі – аўтар праекта, укладальнік і рэдактар Наталля Давыдзенка. У праграме прагучаць вершы Рыгора Барадуліна ў выкананні заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шарова і Андрэя Душачкіна.
Эфір ад 21 лютага.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: