Падзяліцца:
Еўрапейскі Вяшчальны Саюз зацікаўлены ў далейшым развіцці супрацоўніцтва з Белтэлерадыёкампаніяй (відэа+аўдыё)
30 Кастрычніка 2019
Еўрапейскі Вяшчальны Саюз зацікаўлены ў далейшым развіцці супрацоўніцтва з Белтэлерадыёкампаніяй (відэа+аўдыё) Кіраўнік дэпартамента па адносінах з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ЕВС Радка Бетчава наведала Дом радыё. Госця пазнаёмілася з асаблівасцямі вяшчання Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, радыёстанцый «Беларусь», «Культура» і «Сталіца», зацікавілася ўмовамі работы супрацоўнікаў розных рэдакцый і аддзелаў, творчых калектываў.
Еўрапейскі Вяшчальны Саюз – буйнейшы альянс вяшчальных арганізацый у свеце, у які ўваходзяць кампаніі з 56 краін, а Белтэлерадыёкампанія з'яўляецца адзіным прадстаўніком у арганізацыі ад нашай краіны.
Падчас візіту Радка Бетчава паўдзельнічала ў працоўнай сустрэчы з кіраўнікамі падраздзяленняў Дома радыё і дала інтэрв'ю Радыё «Беларусь».
https://www.youtube.com/watch?v=aWyUyVDgBEY&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: