
Адсутнасць вільгаці ў глебе стрымлівае развіццё збожжавых і некаторых зернебабовых у Слонімскім раёне. Амаль 5 працэнтаў азімых і яравых культур знішчана спякотай. Частка ячменю і рапсу зараз убіраецца і накіроўваецца на кармавыя мэты. Сухое надвор'е таксама справакавала развіццё раслінных хвароб і шкоднікаў. А гэта дадатковыя расходы на хімічныя прэпараты. У раённым штабе вызначаны эфектыўныя меры па скарачэнню страт ураджаю. Падрабязнасці ад старшыні райвыканкама Генадзія Хоміча, галоўнага агранома райсельгасхарча Віталія Юроўскага і хлебаробаў Слонімскага раёна – у праграме «Свая зямля».
У другой частцы праграмы аўтар Святлана Башылава запрашае ў вытворчы сад Беларусі, дзе дырэктар інстытута аховы раслін НАН Беларусі Сяргей Сарока назаве прычыны распаўсюджвання хвароб і шкоднікаў. На падставе данных з рэгіёнаў ён прапануе аптымальныя схемы відавых апрацовак і зробіць прагноз, ці будзем сёлета з ураджаем.
Эфір – 30 чэрвеня у 6-20.