Падзяліцца:
Экамаршруты выбіраюць турысты з Кітая – «Свая зямля»
11 кастрычніка 2024
Экамаршруты выбіраюць турысты з Кітая – «Свая зямля»

У Беларусі актыўна развіваецца экалагічны турызм. Для прыхільнікаў такога віду адпачынку дзейнічаюць звыш 80 маршрутаў і 24 трапы. Дзякуючы падтрымцы з бюджэту, адкрыты новыя аб'екты ў рэгіянальных заказніках. Восенню асабліва сярод замежных турыстаў папулярныя паходы на балота. Унікальнасць у тым, што ёсць магчымасць дакрануцца да беларускага прыроднага багацця, з высокім працэнтам экалагічнасці і разнастайнасці расліннага свету.

 Што вылучае ландшафтны заказнік «Азёры»? Чаму нават з Кітая восенню едуць турысты ў Міёрскі край? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля», 12.10.24, у 6.25 і з паўторам у 23.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. 

На відэа: Ларыса Малецкая, загадчыца сектара спорту і турызму Міёрскага райвыканкама

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: