Падзяліцца:
Эксперт: рашэнне па Дэкрэце №3 – своечасовае і правільнае (аўдыё)
9 сакавіка 2017
Эксперт: рашэнне па Дэкрэце №3 – своечасовае і правільнае (аўдыё) Дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" адмяняць не стануць, але на працягу года даручана не спаганяць адпаведны збор. Пры гэтым да 1 красавіка будуць вывераны спісы тых, хто павінен уносіць плацяжы на падставе дэкрэта №3. Такое рашэнне на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны агучыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Гэта – правільнае рашэнне, адзначыла ў інтэрв’ю Беларускаму радыё дацэнт кафедры нацыянальнай эканомікі і дзяржаўнага кіравання Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта Ганна Яшчук. Таксама эксперт звярнула ўвагу: накіраванне сабраных сродкаў на падтрымку сем'яў з дзецьмі абумоўлена цяперашнімі дэмаграфічнымі тэндэнцыямі ў Беларусі.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: