Падзяліцца:
Электронная торговля – "Деловой радиопортал" (аудио)
21 ліпеня 2017
Электронная торговля – "Деловой радиопортал" (аудио) E-commerce, альбо электронны гандаль – самы хуткарастучы сегмент эканомікі ў свеце. У Беларусі сёння каля 3% рознічнага тавараабароту прыпадае на інтэрнет-пакупкі. Для параўнання, прыкладна такі ж працэнт рынку займае E-commerce ва Украіне, а ў развітых краінах доля рынку дасягае 10-15%. Як бачым, задзел для росту электроннага гандлю каласальны. Актуальнае сёння пытанне – якім чынам лепш арганізаваць такі гандаль? Спецыялісты лічаць, што аснова росту электроннай камерцыі – за маркетплэйсамі. Меркаваннямі на гэту тэму з вядучай праграмы “Дзелавы партал” Вольгай Сямашка дзеляцца генеральны дырэктар EVO.company Мікалай Паліенка, кіраўнік аддзела развіцця маркетплэйсаў EVO.company Іван Партной і сузаснавальнік і кіраўнік анлайн-сервісу kabanchik.by Раман Кірыгетаў.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: