Это просто цирк! Что происходило в студии программы "Нясумны перапынак" (видео)
Гэта проста цырк! Што адбывалася ў студыі праграмы "Нясумны перапынак" (відэа)
Гэта проста цырк! Што адбывалася ў студыі праграмы "Нясумны перапынак" (відэа)
Падзяліцца:
6 мая 2016
6 мая стартуе Мінскі форум вулічных тэатраў - міжнародны фестываль вулічнага мастацтва, які праводзіцца з 2013 года. За гэты час ён стаў прафесійнай пляцоўкай для ўсіх вулічных тэатраў Беларусі, а таксама вывеў на вуліцу прафесійны цырк і драматычны тэатр.
Сёлета на тэрыторыі Верхняга горада ў сталіцы выступяць вулічныя калектывы Беларусі, Германіі, Польшчы, Прыднястроўя, Расіі, гледачы змогуць прыняць удзел у карнавальным шэсці, затым праграму працягне Беларускі дзяржаўны цырк. Больш падрабязна ў эфіры праграмы "Нясумны перапынак" расказалі прадстаўнік дырэкцыі Мінскага форума вулічных тэатраў Маргарыта Корзун і ўдзельнікі Міхаіл і Лана Фархутдзінавы. Вядучыя - Павел Лазовік і Аляксандр Аўчыннікаў.