Падзяліцца:
29 студзеня 2016
30 студзеня ў 13.00 у перадачы "Музычны алімп" адбудзецца сустрэча з кампазітарам Яўгенам Магаліфам. У яго творчай скарбонцы розная музыка, але многім беларускім слухачам ён вядомы як аўтар шматлікіх папулярных песень. Некаторыя з іх у канцы 80-х гадоў папоўнілі не толькі фонды Беларускага, але і Усесаюзнага радыё. Апошнія 6 гадоў Яўген Магаліф актыўна працуе ў інструментальным жанры. Яго творы выконваюць вядучыя беларускія і замежныя салісты і калектывы. Музыка кампазітара гучыць на розных міжнародных фестывалях, а таксама ў прэстыжных канцэртных залах свету «Карнегі-хол» і «Lobero тэатра» (ЗША), «Рахманінаў Канцэрт Хол» (Расія), «Гёрлиц тэатр» (Германія), «Балтазар Дыяс тэатра» (Партугалія), тэатр «Адэон» (Аўстрыя) і многіх іншых. У праграме «Музычны алімп» Яўген Магаліф не толькі раскажа пра творчае жыццё, але і прадставіць свае творы - як новыя, так і мінулых гадоў.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: