Падзяліцца:
"Еўрапейскія Гульні - 2019" з Сяргеем Беркутавым і Паўлам Вішняковым. Другі выпуск (аўдыё)
31 кастрычніка 2017
"Еўрапейскія Гульні - 2019" з Сяргеем Беркутавым і Паўлам Вішняковым. Другі выпуск (аўдыё)

Да старту Другіх Еўрапейскіх Гульняў, якія будзе прымаць Мінск, застаецца не так шмат часу. Ужо летам 2019-га года лепшыя спартсмены са «Старога Свету» прыедуць ў нашу краіну, каб пазмагацца на гэтых спаборніцтвах за ўзнагароды і алімпійскія ліцэнзіі. Беларусь будзе ўпершыню прымаць такія маштабныя спартыўныя мерапрыемствы. Таму зараз поўным ходам ідзе падрыхтоўка да гэтых стартаў.

Кожны тыдзень, на хвалях Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё слухайце рубрыку «Еўрагульні 2019». Нашы карэспандэнты Сяргей Беркутаў і Павел Вішнякоў будуць трымаць вас у курсе апошніх навін, якія звязаныя з гульнямі: ад рэканструкцыі спартыўных аб’ектаў да выбараў талісмана спаборніцтваў.

Кожны аўторак у рамках праекта «Раніца з Беларускім радыё», чатыры хвіліны пра будучыя гульні.

І памятайце: «Яскравыя гульні – яскравыя вы».

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: