Падзяліцца:
Фенаменальная сюжэтная лірыка Клаўдзіі Шульжэнка – “Рэтра”, 23.01.2017
23 Студзеня 2017
Фенаменальная сюжэтная лірыка Клаўдзіі Шульжэнка – “Рэтра”, 23.01.2017 Старэйшым пакаленням добра вядома яе непаўторнае майстэрства спяваць, нібыта іграць ролі, аднак творчы шлях і біяграфія будуць цікавымі. 17 гадовая Клаўдзія Шульжэнка ўпершыню выйшла на оперную сцэну ў Харкаве ў канцы 20-х гадоў мінулага стагоддзя, аднак хутка зразумела, што яе шлях – эстрада. Гледачы Ленінградскага мюзік-хола цёпла прынялі яе і праз пэўны час яна разам з Уладзімірам Каралі ўжо каравала джаз-аркестрам. Саракавыя – зорны час спявачкі. З першага дня Вялікай Айчыннай яе калектыў стаў Франтавым джаз-ансаблем, які толькі за перыяд блакады Ленінграда даў больша за 500 канцэртаў для абаронцаў непакоранага горада. Сэрцы байцоў саграваліся яе песнямі «Синий платочек», «Давай закурим», «Друзья-однополчане»... Першая частка знаёмства з жыццём і творчасцю Клаўдзіі Шульжэнка – у праграме “Рэтра” у панядзелак, 23 студзеня, у 20-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: