
У сувязі з пацяпленнем клімату ў сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве «Свіціна-ВМК» Бешанковіцкага раёна пастаянна абнаўляюць відавы асартымент сартоў збожжавых і зернебабовых культур. Перавагу аддаюць навінкам з высокім біялагічным патэнцыялам ураджайнасці, а таксама больш устойлівым да перападаў тэмператур. Дырэктар Людміла Мамойка на некалькі гадоў наперад вызначыла стратэгію развіцця даходных галін у гаспадарцы. Яе прапановы падтрымалі ў Віцебскай інтаграцыйнай структуры. На каго і на што разлічвае вопытны кіраўнік у рэалізацыі амбіцыйных планаў?
Пра сакрэт стабільнасці і мары сапраўдных гаспадароў беларускай зямлі слухайце ў праграме «Свая зямля» 22 чэрвеня ў 6-20.
https://www.youtube.com/watch?v=0I_KIjTIJXM&feature=youtu.be