Сёння сялянска-фермерская гаспадарка «Януш» з Маладзечанскага раёна актыўна адгружае яблыкі ў буйныя гандлёвыя сеткі Беларусі. Падпісаны кантракты і з расійскімі аптавікамі. Большасць паставак прыпадае на лістапад, снежань, студзень і люты. Некаторыя партнёры паўночных рэгіёнаў краіны-суседкі ўтрая павялічылі заказы.
Ці выгадна прадаваць фермерскія яблыкі, у тым ліку за Палярны круг? Якімі фруктамі ў бліжэйшыя гады папоўніцца відавы асартымент?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 28 лістапада ў 6-20 (паўтор у 23-00).