Падзяліцца:
Фестываль клавішнай магіі – “Беларуская калекцыя”, 8.02.2017
8 лютага 2017
Фестываль клавішнай магіі – “Беларуская калекцыя”, 8.02.2017 Унікальны для Беларусі фестывальны праект – Міжнародныя музычныя вечары фартэпіянных дуэтаў “Дуэцісіма-2017” – распачнецца 1 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Шэсць фартэпіянных дуэтаў з розных краін у аздабленні сімфанічнага аркестра і камернага хора – на працягу трох дзён, у тым ліку прагучаць музычныя прэм’еры. Новую інтэрпрэтацыю “Сімфанічных танцаў” для двух фартэпіяна, струннага аркестра і ўдарных прадставіць дуэт Белдзяржфілармоніі ў складзе Наталлі Котовай і Валерыя Баравікова, якія і з’яўляюцца аўтарамі праекта “Дуэцісіма”. Лаўрэат міжнародных конкурсаў піяністка Наталля Котава – госця праграмы “Беларуская калекцыя” і яе вядучай Аліны Страшкевіч. Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, у сераду, 8 лютага, у 21-30.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: