Прэм’ерай музычна- тэатральнай феерыі «Фігаро» пачынае свой новы сезон Тэатр Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла». Гэта спектакль паводле яскравай камедыі Бамаршэ. Да любоўнай камедыі, поўнай інтрыг і непрадказальных калізій, звярталіся ў розныя часы.
Тэатр Генадзя Гладкова стварыў сваю арыгінальную версію знакамітага твора. Ён прапануе тэатральна-музычную, эксперыментальную феерыю. Галоўны рэжысёр тэатра Генадзя Гладкова Анастасія Грыненка вызначыла жанр прэм’еры, як мюзікл-пастычча, у якім 18 век пераплёўся з векам 21-м, дзе спалучыліся глэм-рок, рэп, пранізлыя поп-балады, брадвейская харэаграфія і эстэтыка дарк-кабарэ.
Сёння госці праекта «Творчы вечар» з Янай Хадоска прадстаўнікі Тэатра Генадзя Гладкова: Анастасія Грыненка – галоўны рэжысёр, Дзмітрый Якубовіч – дырэктар, салісты тэатра: Дзяніс Нямцоў, Вольга Роса і Ангеліна Падаляк.