- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Фонд нумар 1450: партызанскія генералы – «Эпізоды Вялікай вайны», 24.03.2019 (аўдыё)
- Фонд нумар 1450: партызанскія генералы – «Эпізоды Вялікай вайны», 24.03.2019 (аўдыё)

Сярод архіўных матэрыялаў Нацыянальнага архіва Беларусі – звесткі пра жыццё і баявую дзейнасць партызанскіх фарміраванняў, іх ўзаемадзеянне з франтамі падчас вызвалення і непасрэдна аперацыі «Баграціён». Асаблівай увагі заслугоўвае фонд за нумарам 1450, у якім захоўваецца 24 інвентарныя вопісы. Гэта дакументы Беларускага штаба партызанскага руху. Як не раз падкрэслівалі супрацоўнікі архіва, яны нядрэнна захаваліся, і цяпер маюць сваю гістарычную і навуковую каштоўнасць. Ёсць і рэдкія. Ва ўсякім разе, мы пра іх менш ведаем. Напрыклад, пра тое, хто з арганізатараў і камандзіраў партызанскіх фарміраванняў Беларусі ўдастоены звання «генерал» яшчэ ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адкрыем гэтую частку архіву з загадчыкам аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Міхаілам Скамарошчанкам.
«Эпізоды Вялікай вайны» ад 24 сакавіка.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: