Падзяліцца:
Формула канкурэнтаздольнасці – «Свая зямля», 16.05.2020 (відэаанонс)
15 мая 2020
Формула канкурэнтаздольнасці – «Свая зямля», 16.05.2020 (відэаанонс)

90 працэнтаў прадукцыі ААТ «Малочная кампанія «Навагрудскія дары» прадае на экспарт. Да прапаноў кожнага новага партнёра тут ставяцца сур'ёзна. Дэталёва вывучаюць умовы аптовых паставак, разлікі, а яшчэ абавязкова ўлічваюць перавагі ў харчаванні спажыўцоў. Група спецыялістаў загадзя маніторыць рынак канкрэтнай краіны, і толькі пасля выпрацоўкі калектыўнай стратэгіі праводзяцца перагаворы з дзелавымі партнёрамі. Такі падыход ў знешнеэканамічнай дзейнасці прыносіць добрыя вынікі. З'яўляюцца новыя адрасы экспарту. Пасля ўдзелу ў міжнароднай выставе ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах узрасла колькасць выгадных кантрактаў. Такая тэндэнцыя захоўваецца і на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза.

На што робяць стаўку маркетолагі перапрацоўчага прадпрыемства? Якая формула эфектыўна дзейнічае на вынікі гандлёвай дзейнасці?

Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 16 мая ў 6-20 (паўтор у 23-00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: