Падзяліцца:
Франтавы сувязіст Пётр Палішчук – «Эпізоды Вялікай вайны», 2.06.2019 (аўдыё)
2 Чэрвеня 2019
Франтавы сувязіст Пётр Палішчук – «Эпізоды Вялікай вайны», 2.06.2019 (аўдыё) Яму споўнілася «97 гадоў і 40 дзён», – падсумаваў свой узрост сам Пётр Анісімавіч Палішчук са Слуцка, былы сувязіст, удзельнік вызвалення Беларусі. Ён дагэтуль памятае ўсе аэрадромы, на якіх служыў у складзе 1-га Прыбалтыйскага фронту, затым 2-га Беларускага, 3-яй Паветранай арміі. Родам з Украіны. Скончыўшы два курсы педагагічнага вучылішча, у маі 1941 года быў прызваны ў армію, службу пачынаў у Ленінградскай ваеннай акрузе, дзе яго і застала вайна. На фронце ўступіў у камсамол, затым у партыю. Добра валодаў азбукай Морзе, шыфраваннем, быў адзначаны знакам «Выдатны сувязіст». Узнагароджаны і ордэнам Айчыннай вайны другой ступені, і медалямі “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За перамогу над Германіяй”… І хаця Пётр Анісімавіч Палішчук жыве ў Слуцку з тых далёкіх пасляваенных гадоў, усё часцей у думках ён вяртаецца да вытокаў – туды, дзе здаецца, як і цяпер, чуе і тую пявучую родную мову, і тыя песні, што ахінаюць душу радзінным святлом!.. Эфір – 2 чэрвеня ў 16-40.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: