У бягучым сезоне “Крумкачы” займаюць 12-е месца ў першынстве краіны. Пасля 19-ці тураў сталічны калектыў мае 19-ць балаў. Упершыню ў сваёй гісторыі клуб змог прабіцца ў 1/4-ю фіналу Кубка краіны. Трэба ўзгадаць, што апошняя перамога “чорных” была здабыта на Барысаў –Арэне ў мінулыя выхадныя, калі мінчане перагулялі БАТЭ з лікам 3:2.
Але не сакрэт, што каманда зараз знаходзіцца ў вельмі цяжкім фінансавым становішчы. Сітуацыя настолькі складаная, што “крумкачы” могуць зняцца з гэтага чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. Таму, каб сталічная дружына змагла завершыць спаборніцтвы, клуб прыняў рашэнне аб старце праграмы краўдфантынгу. Дарэчы ў першы дзень ўжо сабрана больш за пяць працэнтаў патрэбнай сумы. Даволі падрабязна пра сітуацыю ў камандзе расказаў старшыня футбольнага клуба “Крумкачы” - Дзяніс Шунто.