- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Фёдар Ларыёнаў раскажа пра «Фальшывую ноту» у праграме «Настрой!», 14.06.2019
- Фёдар Ларыёнаў раскажа пра «Фальшывую ноту» у праграме «Настрой!», 14.06.2019

Пад канец сезона Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» прэзентуе гледачам прэм'еру «Фальшывая нота», якая прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пастаноўку ажыццяўляе народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік тэатра Аляксандр Яфрэмаў. Спектакль створаны паводле п'есы Дыдзье Карона – сучаснага французскага драматурга, рэжысёра, акцёра, кіраўніка аднаго з самых старых і папулярных тэатраў ў Парыжы «Michel». П'еса «Фальшывая нота», напісаная аўтарам у 2017 годзе, набыла папулярнасць у многіх краінах свету. Пастаноўка кранае пытанні асабістага выбару і маральнай адказнасці чалавека за свае ўчынкі. Сёння госць праграмы «Настрой!» – намеснік дырэктара Тэатра-студыі кінаакцёра Фёдар Ларыёнаў.
Пачатак эфіру – 14 чэрвеня ў 14-15.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: