У снежні грамадскаму аб'яднанню «Беларускі саюз жанчын» спаўняецца 30 гадоў. Актыўная грамадзянская пазіцыя вылучае сельскіх жанчын. Сумленнай, стваральнай працай яны стабільна гарантуюць харчовую бяспеку. У любові да роднай зямлі і малой радзімы выхоўваюць сапраўдных патрыётаў Беларусі. Іх карысныя ініцыятывы па добраўпарадкаванні вёсак, закладцы сацыяльных садоў і развіцці таленавітай моладзі выклікаюць павышаны інтарэс у міжнародных партнёраў. Неабыякавыя, зычлівыя і спагадлівыя беларускія жанчыны заўсёды гатовы першымі прыйсці на дапамогу.
Пра пераемнасць нацыянальных традыцый і сучасныя крэатыўныя ідэі, а таксама пра будучыню жаночага руху раскажуць госці праграмы «Свая зямля» – 4 снежня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

