Падзяліцца:
“Галуб на чарэшні, галубка на вішні” – “Дыскавод”, 3.02.2019
1 лютага 2019
“Галуб на чарэшні, галубка на вішні” – “Дыскавод”, 3.02.2019 Першыя запісы гэтага альбома былі зробленыя ў снежні 1991 года, а ў чэрвені 1992-га дэбютная праграма маладога беларускага гурта “Ліцвіны” з’явілася на аўдыёкасетах. Альбом “Галуб на чарэшні, галубка на вішні” музычная супольнасць сустрэла па-рознаму. “Але пры ўсёй сваёй недасканаласці, гэта быў першы аўдыёальбом, альтэрнатыўны “афіцыйнаму” фальклору савецкага ўзору”, – узгадвае мастацкі кіраўнік “Ліцвіноў” Уладзімір Бярбераў. Ды і наспявалі гэтыя песні людзі, для якіх традыцыйнасць была не проста іміджам, а перакананнем, сутнасцю. Гісторыю стварэння першага альбома гурта “Ліцвіны” прыгадаем 3 лютага у праграме “Дыскавод”. Госць Аліны Страшкевіч – заснавальнік групы, вядомы беларускі музыкант Уладзімір Бярбераў. Пачатак эфіру – у 20-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: