Падзяліцца:
ГАРЫЗОНТЫ МАСТОЎСКАГА ФЕРМЕРА – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 27.02.2021 (відэаанонс)
26 лютага 2021
ГАРЫЗОНТЫ МАСТОЎСКАГА ФЕРМЕРА – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 27.02.2021 (відэаанонс)

За 28 сезонаў кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «Гарызонт» Мастоўскага раёна ГЕНРЫХ МЫСЛІВЕЦ ніколі не заставаўся без ураджаю. Большасць закладвае ў сучаснае сховішча і ў міжсезонны перыяд адгружае ў гандлёвыя сеткі. У Расіі і Беларусі запатрабавана гародніна. Дадатковы даход прыносіць прадукцыя ўласнага цэху перапрацоўкі. Цесная работа з беларускімі вучонымі дазваляе памяншаць затраты, а за кошт інавацый – паляпшаць якасць і падаўжаць тэрміны рэалізацыі.

Якія нацыянальныя прадукты прыносяць прыбытак? Чаму цяжка знайсці фермерскую прадукцыю на паліцах гіпермаркетаў? Ці выгадна пашыраць спецыялізацыю?

Адказы на пытанні – у праграме «Свая зямля» – 27 лютага ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Відэаанонс тут

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: