У ААТ «Навасёлкі-Лучай» Пастаўскага раёна перавагу аддаюць распрацоўкам беларускіх вучоных, якія гарантуюць рост рэнтабельнасці сельгаспрадукцыі. Каб не залежыць ад імпарту, ва ўмовах сусветнай нестабільнасці максімальна задзейнічалі ўнутраныя рэзервы. Зменшылі затраты на ўсіх этапах вытворчасці малака і мяса. Атрымалі больш за тры мільёны рублёў прыбытку.
У працяг лепшых традыцый наладзілі выраб фірменнай прадукцыі. Жанчынам знайшлася работа ў цэху пельменяў. Запрацаваў і новы цэх па вырабу мукі. Рост попыту прыносіць дадатковы даход і гэту галіну плануюць развіваць актыўней. Выгадныя ўмовы днямі абмеркавалі з расійскімі прадастаўнікамі гандлю. Высокай якасцю і даступнай цаною мяркуюць заняць сваю нішу на рынку суседніх краін. А атрыманы даход часткова накіруюць на развіццё сацыяльнай сферы.
Якое жыллё будуюць на вёсцы? Што за сацыяльныя выгоды прывабліваюць моладзь? Якіх перамен чакаюць вяскоўцы?
На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» 17 верасня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

