Падзяліцца:
«Ген бінесу і не толькі. Я так думаю, а вы?» Радыёблог Алены Давідовіч (аўдыё)
30 верасня 2019
«Ген бінесу і не толькі. Я так думаю, а вы?» Радыёблог Алены Давідовіч (аўдыё) Кафэ, аптэка, тавары для жывёл, ветаптэка, міні-магазін — так мяняліся назвы аднаго з невялікіх памяшканняў у жылым доме на працягу двух гадоў. Шчыра кажучы, не ведаю, ці так хутка з’яўляліся новыя гаспадары гэтага бізнесу, ці так крэатыўна шукаў сваю нішу адзін з прадпрымальнікаў, але калі я заўважыла новую шыльду над уваходам, вырашыла паразважаць разам з вамі наконт… «гена бізнесу». Так, ён існуе, на думку вучоных. Прыводзіцца нават такая лічба: толькі 5-6% людзей маюць схільнасць да прадпрымальніцтва. Прычым, як сцвярджае прафесар расійскага інстытута «Вышэйшая школа дзяржаўнага кіравання» Эміль Маркварт, доля людзей, якія маюць гэту праславутую прадпрымальніцкую жылку, абсалютна аднолькавая ва ўсіх краінах. Амерыканскія біёлагі і эканамісты ў супрацоўніцтве з еўрапейскімі калегамі нават падвялі пад доследы на гэтую тэму хіміка-біялагічную базу. Дарэчы, у Расіі шукаць гэты ген бізнесу абавяжуць рэгіянальных чыноўнікаў. «Паляванне» на патэнцыяльных дзелавых людзей пачнуць у 2020-ым, які абвешчаны Годам прадпрымальніцтва. Тэхналогія пошуку будзе ўключаць спецыяльнае тэсціраванне, правядзненне конкурсаў ідэй і праектаў. Сапраўды, адкрыць паспяховую ўласную справу ўдаецца далёка не кожнаму. Статыстыка сведчыць: амаль 80% новага бізнесу закрываецца праз год. Аднак кожная наступная спроба павялічвае шансы на 20 працэнтаў. Вынік: у бізнесе неабходна быць настойлівым, умець аналізаваць свае памылкі і рабіць правільныя вывады. Наогул, прадпрымальніцтва — такая дзейнасць, якая ажыццяўляецца самастойна на свой страх і рызыку. І гатоўнасць рызыкаваць і пачынаць, калі не атрымамалася, зноў «з нуля» — важная рыса характару прадпрымальнага чалавека. Але, зразумела, гэтага не дастаткова. Любы бізнес, продаж піражкоў ці буйная вытворчаць патрабуюць пэўных разумовых, матэрыяльных і фінансавых укладанняў. Вопытныя бізмесмены гавораць, што перад пачаткам дзейнасці неаходна прадумаць нямала важных момантаў, ад ідэі да ўвасаблення: бізнес-план, пачатковы капітал, юрыдычныя аспекты, памяшканне, кан’юнктура рынку, наяўнасць спажыўца, бізнес-партнёры і гэтай далей. І толькі потым крыху спадзявацца на шанцаванне і ўдачу. А галоўнае, на мой погляд, мець неабходныя веды – як у сваёй галіне дзейнасці, так і ў вядзенні бізнесу. Набыць такія веды зараз можна не толькі ва ўніверсітэтах, але і ў бізнес-школах і інкубатарах, на розных курсах і анлай-занятках. А на падтрымку ўласнай справы атрымаць крэдыт — да 15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму. Камфортны стан эканомікі назіраецца тады, калі палову бізнесу займае малое і сярэдняе прадрымальніцтва. Напрыклад, у Вялікабрытаніі іх доля ў валавым унутраным прадукце складае 51%, Германіі — 53, Фінляндыі — 60, у Нідэрдандах нават 63%. У Беларусі такі паказчык дасягнуў пакуль толькі 28% і ў наступным годзе павінны павялічыцца да 40, а яшчэ праз 10 гадоў — да 50 працэнтаў. Гэта закладзена ў Стратэгіі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на перыяд да 2030 года. Ствараюцца і неабходныя ўмовы. Апошнім часам дзяржавай прыняты шэраг дакументаў па лібералізацыі бізнесу. Значна спрошчаны адміністарцыйныя працэдуры, скарочаны патрабаванні да адкрыцця бізнесу, зніжаны стаўкі па крэдытах, працягвае удасканальвацца сістэма падаткаабкладання. Усё гэта спрыяе росту бізнес-асяроддзя. Сёлета ў Адзіным дзяржаўным рэгістры толькі за 8 месяцаў зарэгістравана амаль 26 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Малы бізнес краіны асвойвае і новыя накірункі. На месца трацыдыйнай схемы «купі-прадай» прыходзіць уласная вытворчасць і аказанне паслуг — ад простых майстэрняў па рамонце абутку да маркетынгу і кансалтынгу. Актыўна развіваецца сфера грамадскага харчавання, ІТ і бытавыя паслугі, рэнтабельным становіцца рынак прыгажосці і здароўя — розныя СПА-салоны, салярыі, масажныя кабінеты, курсы прыжосці, спартыўныя залы. Пазітыўная тэндэнцыя заўважана ўплывовымі міжнароднымі структурамі. Беларусь у сусветным рэйтынгу «Вядзенне бізнесу» з 2006 года ўзнялася з 210 прыступкі на некалькі дзясяткаў пазіцый, а па шэрагу індыкатараў займае і лідзіручае месца. У дакладзе Групы Сусветнага банка «Вядзенне бізнесу-2019» Беларусь займае 37-ю пазіцыю сярод 190 краін. Самі прадпрымальнікі краіны таксама адзначаюць: індэкс дзелавога аптымізму дасягае ў апошнія гады максімуму. А што ж праславуты ген бізнесу? Спецыялісты ў сферы бізнес-адукацыі сцвярджаюць, што праверыцца на яго наяўнасць можа кожны. Дзеля гэтага неабходна максімальна сумленна адказаць самому сабе на такія пытанні: – Ці імкнуся знайсці новыя магчымасці для заробку грошай? – Ці гатовы аддаваць новай справе ўвесь вольны час, выхадныя водпуск і нават сон? – І ці ёсць у мяне сапраўдны спартыўны азарт, імкненне канкурыраваць і перамагаць? І калі адказы на ўсе тры пытанні станоўчыя, смела кідайцеся ў вір бізнесу і, нягледзячы на цяжкасці, упарта крочце да сваёй мэты. І яшчэ адна немалаважная прыкмета прадпрымальніцкай жылкі — паважлівыя і рацыянальныя адносіны да грошай. Гэта не ўменне збіраць іх у скарбонку і траціць на дробязі, а ўменне прымушаць грошы працаваць для памнажэння капіталу. Ну, а калі не ўбачыце гэтага гена бізнесу ў сябе, не засмучайцеся. Не ўсім жа быць Ракфелерамі, Цукербергамі і Джобсамі. У любой іншай сферы можна знайсці занятак па душы, стаць прафесіяналам і дастаткова зарабляць. Я так думаю, а вы?
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: