- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Гены ўплываюць на поспехі ў спорце! – «Будзьце здаровыя!», 21.06.2018
- Гены ўплываюць на поспехі ў спорце! – «Будзьце здаровыя!», 21.06.2018

Ад чаго залежаць спартыўныя поспехі? Ад напружаных трэніровак? Удачы? Адданасці спорту? Так, ад усяго гэтага, канешне. А яшчэ ад генаў, ад схільнасці канкрэтнага чалавека да пэўных відаў дзейнасці.
Зараз у свеце, як і ў Беларусі, развіваецца спартыўная генетыка. І гэта невыпадкова: даказана, што поспех спартсмена ў многім залежыць ад яго генатыпу. Важна вызначыць прыродны патэнцыял і потым яго развіваць. Сярод апошніх распрацовак беларускіх вучоных – вызначэнне псіхаэмацыяльнага статусу спартсмена, гэта інакш кажучы, яго устойлівасць да стрэсаў, якіх шмат.
Гэтыя тэмы мы вырашылі абмеркаваць заўтра, у наш радыёдзень, прысвечаны 2-ім Еўрапейскім гульням. Слухайце праграму «Будзьце здаровыя!» у 11-35.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: