Падзяліцца:
Георгий Гриц: для Беларуси выгоднее стабильность на мировом рынке нефти
22 красавіка 2020
Георгий Гриц: для Беларуси выгоднее стабильность на мировом рынке нефти

Міністры краін АПЕК+ пацвердзілі гатоўнасць скарачаць здабычу ў рамках дамоўленасцей, дасягнутых 12 красавіка. Намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Георгій Грыц у каментарыі Беларускаму радыё звярнуў увагу: размова ідзе не пра гандаль рэальнымі спотавымі кантрактамі (выпадак, калі тавар набываецца сёння і сёння атрымліваецца). Гэтыя кантракты – ф’ючарсныя: пастаўкі плануюцца ў маі. І расказаў, якія сусветныя цэны на нафту выгадныя Беларусі.

"Мы хоць і не нафтаздабываючыя краіна і эканоміка, але мы вельмі залежым ад нафты: у нас два найбуйнейшых у Еўропе нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, і ў нас больш за 25% экспарту фарміруецца менавіта за кошт нафтапрадуктаў, таму гэта для нас крытычна. Часам узнікае пытанне: а што нам выгадна - танная нафта або дарагая?.. Для таго, каб адказаць на гэтае пытанне, трэба разумець структуру фармавання цаны. Калі мы гаворым пра кошт сыравіны - нафты, то ў ім некалькі складнікаў.

Першы - гэта здабыча, мы на яе ніяк не ўплываем. Другі - транзіт (таму што здабываюць у Заходняй Сібіры) - таксама канстанта. І трэці складнік - гэта перапрацоўка і ў канчатковым выніку цана светлых нафтапрадуктаў. І так як першыя два складнікі пастаянныя, як ні парадаксальна, для беларускіх НПЗ і эканомікі краіны ў цэлым больш выгадныя сярэднія цэны, гэта значыць не танная, а больш дарагая нафта. Што да кошту бензіну на беларускіх запраўках, то ён не ўпадзе, як у ЗША, да 10 цэнтаў.

І гэта не толькі нафтапрадуктаў тычыцца. Для нас як краіны адкрытай, экспартаарыентаванай, больш выгадна стабільнасць, у тым ліку макраэканамічная. Калі зразумелая і прадказальная сітуацыя, наша эканоміка самадастатковая."

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: