- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Георгий Гриц о возможном расширении ЕАЭС: за количественным ростом не надо забывать о качественном
- Георгій Грыц аб магчымым пашырэнні ЕАЭС: за колькасным ростам не трэба забываць аб якасным

Парадак дня сённяшняга Савета ЕЭК, які прайшоў у фармаце відэаканферэнцыі пад старшынствам віцэ-прэм'ера Беларусі Ігара Петрышэнкі, Беларускаму радыё пракаментаваў намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі
Георгій Грыц:
«Сёння, на жаль, галоўнае пытанне - гэта пандэмія, эканамічны крызіс. Некаторыя ўжо ацэньваюць наступствы гэтага крызісу для глабальнай эканомікі і для глабальнай палітыкі на ўзроўні Вялікай дэпрэсіі. І сёння адзін з трэндаў гэтага крызісу - гэта рэгіяналізацыя. Гэта значыць, на жаль ці на шчасце, як для каго, глабальныя прынцыпы - адзіны рынак працы, адзіны таварны рынак, свабодны ад пошлін паміж краінамі і рэгіёнамі, ён сёння сышоў у нікуды. Вядома, ўваходжанне ў ЕАЭС ў якасці назіральнікаў ці паўнапраўных сяброў іншых краін, напэўна, гэта крок у правільным кірунку. Але іншая справа, што за колькасным ростам не трэба забываць аб якасным. Справіцца з гэтай заразай (каронавірусам) сам-насам Беларусі будзе вельмі праблематычна. І сёння мы знаходзімся ў поўнай дэзінтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй. Таму сёння на парадак дня трэба ставіць пытанне аб выпрацоўцы адзіных інструментаў, адзіных мер падтрымкі краін у гэтай сітуацыі. У прынцыпе, у гэтым жа напрамку ідзе Еўрасаюз».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: