Некаторыя сакрэты будучага праекта ў эфіры Беларускага радыё расказала выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі пажарна-выратавальнага спорту Маргарыта Андрыенка: «На шоу "Героі" мы ўбачым, як дзеці ўмеюць пераадольваць цяжкасці і працаваць у камандзе. Гэта вельмі моцныя, падрыхтаваныя, нацэленыя падлеткі. Яны будуць пераадольваць свае страхі. Хтосьці баіцца вышыні, хтосьці цемры – гэта ўсё будзе на шоў».
Арганізатары абяцаюць унікальны медыяпрадукт, якога ў Беларусі яшчэ не было. Прэм'ера шоу «Героі» – у верасні на тэлеканале «Беларусь 1».
А ўжо з наступнага тыдня ў эфіры і сацсетках Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, радыёстанцый «Радыус FM» і «Сталіца», а таксама на фан-старонках праекта ў Instagram, ВКонтакте ва ўсіх будзе магчымасць выйграць каштоўныя прызы з лагатыпам шоу «Героі».
Сачыце за нашымі анонсамі!
Больш цікавага ў нашым тг-канале: https://t.me/belradio_1

